ХЛОРВО́ЦАТНЫЯ КІСЛО́ТЫ,
галагенкарбонавыя кіслоты; хлорзамешчаныя вытворныя воцатнай кіслаты. Адрозніваюць мона- (ClCH2COOH), ды- (Cl2CHCOOH) і трыхлорвоцатную (Cl3CCOOH) к-ты. Найб. выкарыстоўваюць монахлорвоцатную, ці хлорвоцатную к-ту.
Хлорвоцатная к-та — бясколерныя гіграскапічныя крышталі, tпл 62,3 °C. Раствараецца ў вадзе, ацэтоне, бензоле. У прам-сці атрымліваюць хлараваннем воцатнай к-ты і кіслотнай гідратацыяй трыхлорэтылену. Выкарыстоўваюць у вытв-сці карбаксіметылцэлюлозы, камплексонаў, фарбавальнікаў (напр., індыга атрымліваюць узаемадзеяннем Х.к. з анілінам), гербіцыдаў. Атрутная, раздражняе вочы, дыхальныя шляхі, скуру; ГДК 1 мг/м³.
А.П.Чарнякова.
т. 17, с. 32
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)